Грузаперавозкі

Грузаперавозкі

Нашы аўтамабілі ажыццяўляюць малатанажныя грузаперавозкі грузападымальнасцю ад 1 да 2,5 т з аб'ёмамі ад 18 да 20 м.куб.

  • У наяўнасці маюцца спецыяльна абсталяваныя машыны (фургоны, ізатэрм, рэфрыжэратары). 
  • 40 аўтамабіляў абсталяваны для перавозкі хлебабулачных вырабаў.
  • Выкарыстоўваем сучасныя сродкі навігацыі. Дзякуючы навігацыйным прыладам і адладжанай працы дыспетчарскай службы, перавозка грузаў кантралюецца на ўсіх этапах.
  • Магчымасць арэнды аўтамабіля.

Для нашых кліентаў мы прапануем сістэму гібкіх тарыфаў працы. Аплата паслуг ажыццяўляецца згодна з выбраным тарыфам:

  • за 1 гадзіну
  • за 1 кіламетр
  • за 1 тону / кіламетр

Пры супрацоўніцтве з намі, вы заўсёды можаце разлічваць на падбор найбольш эфектыўных і эканамічна выгадных рашэнняў. 

Маецца ўласнае СТА!

Ажыццяўляем своечасовую і бяспечную дастаўку грузаў па ўсёй тэрыторыі РБ.

Нашы рэгулярныя рэйсы: г.Брэст, г. Гродна, г. Паставы, г.Віцебск, г. Орша, г.Мазыр, г.Дісна, г.Касцюковічы, г.Магілёў, г.Рагачоў, г.Жлобін, г.п.Карма, г.Светлагорск. Мы гарантуем якасць грузаперавозак і зручныя формы аплаты для нашых пастаянных партнёраў.